У рамках мерапрыемстваў XII педагагічнага марафону "Педагог - прафесія мірная і стваральная" 18 красавіка 2023 года ў каледжы адбылося пасяджэнне Школы маладога педагога ў форме метадычнай гасцёўні па тэме "Урок - аснова якаснай адукацыі".
В. А. Сухамлінскага адзначаў, што «… моцным, дасведчаным становіцца педагог, які ўмее аналізаваць сваю працу … Настаўнік, які ўмее пранікаць разумова ў сутнасць фактаў, у прычынна-выніковыя сувязі паміж імі, прадухіляе многія цяжкасці і няўдачы».
У каледжы склалася сістэма працы з маладымі педагогамі. Досвед настаўнікаў перадаецца з пакалення ў пакаленні.
У працэсе работы метадычнай гасцінай разгледжаны патрабаванні да сучаснага ўрока ў святле патрабаванняў асобасна-арыентаванага падыходу; настаўнікі і маладыя педагогі падзяліліся вопытам выкарыстання разнастайных форм і метадаў работы, накіраваных на актывізацыю разумовай дзейнасці навучэнцаў, змены відаў дзейнасці, формамі кантролю за засваеннем ведаў і набыццём прафесійных кампетэнцый, прыёмамі матывацыі авалодання ведамі і рэфлексіўнымі навыкамі ацэнкі сваёй працы на ўроку.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |