22.09.2023 арганізавана і праведзена прафесійная сустрэча "Сакрэты асваення прафесіі" на базе Рэспубліканскай клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі "Аксакаўшчына" па вучэбным прадмеце "Арганізацыя кадравай работы", выкладчык Сцепушчанак Т.М.
Намеснік гл. урача па арганізацыйна-метадычнай рабоце Нічыперавіч Н.А., Купрэйчык Ю.А., заг. сектарам кадравай работы, сакратар прыёмнай Бладыка С.А., справавод Купраш І.В. інфармавалі навучэнцаў вучэбнай групы 3121 спецыяльнасці "Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання" аб магчымасцях прафесійнага самаўдасканалення ў працэсе працоўнай дзейнасці ў рамках атрыманай прафесіі, магчымасцях прафесійнага росту, узаемадзеянні ў рамках структурных падраздзяленняў.
Неабходна адзначыць, што сакратар прыёмнай Бладыка С.А., справавод Купраш І.В. з'яўляюцца выпускнікамі каледжа.
Удзел у прафесійнай сустрэчы садзейнічаў фарміраванню прафесійных і ўніверсальных кампетэнцый вучняў.
Спецыялістам уручаны лісты падзякі за сістэматычнае супрацоўніцтва з установай адукацыі, арганізацыю, удзел у правядзенні прафесійнай сустрэчы.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |