Завяршыўся першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах агульнаадукацыйнага кампанента, які праходзіў з 10 па 26 кастрычніка 2024 года.
Навучэнцы каледжа 1 і 2 курсаў прынялі ўдзел у алімпіядзе па 8 вучэбных прадметах. Усяго прынялі ўдзел 72 чалавекі, у тым ліку 1 курса 66 чалавек, з іх 19 - больш як па 2 вучэбных прадметах.
Па выніках удзелу ў першым этапе рэспубліканскай алімпіяды пераможцамі сталі:
– па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” Мірашнічэнка Максім Уладзіміравіч – дыплом II ступені; Гумоўскі Цімур Юр'евіч - дыплом III ступені;
– па вучэбным прадмеце “Англійская мова” Дзівін Ксенія Аляксандраўна – дыплом I ступені; Дайлід Мар'яна Сяргееўна – дыплом II ступені;
– па вучэбным прадмеце “Інфарматыка” Шавялёў Дзмітрый Сяргеевіч – дыплом II ступені.
Віншуем кіраўнікоў, пераможцаў і ўдзельнікаў!
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |