У адпаведнасці з графікам правядзення адкрытых заняткаў у рамках педагагічнага праекта «Месячнік аб удасканаленні выкладання фізічнага выхавання ў каледжы» выкладчыкам Янцэвіч Любоў Мікалаеўнай 6 лістапада былі праведзены адкрыты навучальны занятак па тэме «Спецыяльныя практыкаванні для прафілактыкі парушэнняў выправы». Навучальны занятак быў праведзены ў вучэбнай групе 3123 для навучэнцаў, якія аднесены па стану здароўя да спецыяльнай медыцынскай групы. Навучальны занятак праведзены на высокім метадычным узроўні.