У рамках рэалізацыі дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве ў сферы адукацыі адбылася сустрэча выкладчыкаў і навучэнцаў спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» у фармаце «відэамост» устаноў адукацыі «Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж» і «Гукоўскі будаўнічы тэхнікум (Расійская Федэрацыя)».
12 і 13 верасня навучэнцы і педагогі прынялі ўдзел у IT-дыктоўцы і прадэманстравалі высокія вынікі: заданні IT-дыктоўкі выкананы ад 80 да 100%.
Сёння прайшла канферэнцыя, на якой з прэзентацыяй уласных праектаў выступілі хлопцы Гукоўскага будаўнічага тэхнікума і Навапольскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа. Абмяняліся меркаваннямі па некаторых прафесійных кампетэнцыях.
Праца ў плане рэалізацыі дагавора будзе працягвацца.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |