Print this page

Навучэнцы валанцёрскага атрада "Сучаснік" прынялі ўдзел у правядзенні маштабнай ваенна-гістарычнай рэканструкцыі падзей Афганскай вайны

Published in Latest News
Read 20 times

У гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» 18 красавіка адбылася маштабная ваенна-гістарычная рэканструкцыя падзей Афганскай вайны. У цэнтры ўвагі - дзеянні спецпрызна на прыкладзе бою ў Мараварскай цясніне, які адбыўся 21 красавіка 1985 года. Таксама для гасцей комплексу прайшоў паказальны заезд экіпажаў Т-72. Для баявых машын былі падрыхтаваны розныя перашкоды і агнявыя рубяжы, дзе яны прадэманстравалі свае магчымасці.

Для наведвальнікаў былі арганізаваны інтэрактыўныя зоны. Госці змаглі праверыць сябе ў гістарычнай віктарыне, стральбе з пнеўматыкі, кіданні гранат, зборцы і разборцы зброі, а таксама паўдзельнічаць у іншых майстар-класах. Самыя актыўныя ўдзельнікі зоны ГТА атрымалі дыпломы і прызы.

Праграма мерапрыемства была вельмі насычаная і цікавая.

Навучэнцы валанцёрскага атрада "Сучаснік" праявілі сябе на спаборніцкай зоне ГТА, паглядзелі рэканструкцыю бою Афганскай вайны, паказальны заезд экіпажа Т-72 з дэманстрацыяй магчымасцяў і стральбой на стрэльбе. кіналагічнага цэнтра вайсковай часці 2044.

 

 
Rate this item
(0 votes)