27 мая навучэнцы вучэбнай групы 4125 (кіраўнік экскурсіі Нарчук М.У.) наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, дзе сабраны лепшыя творы беларускага, рускага і замежнага жывапісу. У зале рускага мастацтва XIX стагоддзі найвялікую ўвагу прыцягнула карціна Ў.У. Пукірава "Няроўны шлюб". Навучэнцы падоўгу затрымліваліся ў гэтага палатна, уважліва яго разглядаючы. Наведванне музея падарыла навучэнцам яркія эстэтычныя ўражанні, многія выказалі жаданне прыйсці сюды яшчэ раз разам з бацькамі.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |



