09.09.2026 у каледжы адбылася сустрэча навучэнцаў з інспектарам па справах непаўналетніх Мінскага РУУС Мацвеевым Ю.Дз. Сустрэча была прысвечана важным тэмам: бяспека ў сетцы Інтэрнэт: прыкметы анлайн-пагроз, фішынг, абарона персанальных дадзеных і правілы бяспечных паводзін у сацсетках, махлярства (у тым ліку анлайн), булінг і незаконны абарот наркотыкаў. Спецыяліст расказаў, як распазнаваць рызыкоўныя сітуацыі, куды звяртацца па дапамогу і як падтрымаць сяброў і аднакурснікаў. Вучні актыўна ўдзельнічалі, атрымалі карысныя веды і адчулі, што дапамога побач.
![]() |
![]() |
![]() |


