13 студзеня 2021г. па старому календару (грыгарыянскаму) апошні дзень 2020 года. І, як бы сімвалічна, у Навапольскім дзяржаўным аграрна-эканамічным каледжы, у гэты дзень сустрэліся ў актавай зале навучэнцы для таго, каб далучыцца да Рэспубліканскай акцыі “Памяць сэрца”, якая праводзілася па ініцыятыве Беларускага Рэспубліканскага Саюза моладзі, у гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі і 75-годдзя з дня Перамогі савецкага народа супраць фашысцкай Германіі.
2020 год – гэта яшчэ і год Малой Радзімы. А для нас, навучэнцы і выкладчыкаў каледжа, малой Радзімай з’яўляецца і Новае Поле. Каледж мае багаты музей, прысвечаны баявой дзейнасці партызан брыгады імя Шчорса. Гэта брыгада вяла гераічную барацьбу супраць фашыстаў на тэрыторыі нашага рэгіёна ( у тым ліку і ў Новым Полі ). Адсюль з’явілася тэма мерапрыемства- сустрэчы “Партызанская барацьба беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Далучыцца да акцыі “Памяць сэрца” ў снежні 2020г. не атрымалася ( прычына вядомая- пандэмія), а забывацца пра гісторыю свайго краю нельга. Навучэнцы ўпэўнены, што нашы ўспаміны і нашы сэрцы сагрэюць душы тых , хто вёў барацьбу за мір і спакой на беларускай зямлі.
Мэта нашага мерапрыемства-сустрэчы ‒ аддаць даніну павагі і памяці тым людзям, якія не шкадавалі свайго жыцця, каб абараніць сваю Радзіму ад фашыстаў.
Задача ўсіх пасляваенных пакаленняў ‒ ніколі не забывацца пра гераічнае мінулае нашага народа, любіць і паважаць гісторыю сваёй Радзімы, быць яе патрыётамі.
У першай частцы сустрэчы навучэнцы групы 4120 напомнілі ўсім прысутным у зале аб падзеях барацьбы беларускага народа з ворагам у партызанскіх атрадах і брыгадах на ўсёй тэрыторыі Беларусі, а потым запрасілі на экскурсію ў музей каледжа, дзе пазнаёмілі першакурснікаў групы 3120 з экспазіцыяй, прысвечанай баявой дзейнасці партызан брыгады імя Шчорса. Экскурсаводы з групы 4120 падкрэслілі, што Перамога нашага народа , ў барацьбе супраць фашыстаў, стала магчымай дзякуючы мужнасці і гераізму воінаў Чырвонай арміі, партызан, падпольшчыкаў, а таксама нечалавечай па напружанасці працы жанчын, старых, дзяцей ў тыле ворага. Словы навучэнцаў: “Ніхто не забыты і нішто не забыта!“ - прагучалі клятвай, перад памяццю абаронцаў Радзімы, захоўваць і ганарыцца гераічнай гісторыяй беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, берагчы мір і спакой на нашай беларускай зямлі.