Print this page

13 красавіка адбылася дыялогавая пляцоўка на базе ТАА "Марк Фармэль".

Published in Latest News
Read 458 times

Падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў у адпаведнасці з патрэбамі рынку працы сёння не магчыма без цеснага ўзаемадзеяння ўстановы адукацыі з арганізацыямі-заказчыкаў кадраў. Сумесныя сустрэчы з заказчыкамі кадраў дапамагаюць навучэнцам зразумець, куды яны прыйшлі, у якім кірунку будуць рухацца ў сваёй прафесійнай дзейнасці, што будуць вывучаць.

13 красавіка адбылася дыялогавая пляцоўка на базе ТАА "Марк Фармэль". Ад арганізацыі ў дыялогавай пляцоўцы прынялі ўдзел: начальнік аддзела падбору, навучання і развіцця персаналу Валянціна Яўгенаўна Брагінец, начальнік аддзела па рабоце з персаналам Таццяна Мікалаеўна Тарлецкая, намеснік галоўнага бухгалтара Алена Аляксандраўна Піражкіна, Каледж прадстаўлялі: намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Тамара Мікалаеўна Крумкач, кіраўнік практыкі Наталля Мячаславаўна Неведамская, загадчык аддзялення Таццяна Яўгенаўна Валатоўская, навучэнцы.

Таццяна Мікалаеўна Тарлецкая пазнаёміла з гісторыяй брэнда Mark Фormelle, правяла экскурсію для навучэнцаў каледжа па цэхах вытворчасці; намеснік галоўнага бухгалтара Алена Аляксандраўна Піражкіна расказала пра асаблівасці вядзення бухгалтарскага ўліку на прадпрыемстве, пазнаёміла з працоўнымі месцамі бухгалтараў. Цеснае супрацоўніцтва з навучэнцамі дапамагае ім зразумець, куды яны прыйшлі, у якім напрамку будуць рухацца ў сваёй прафесійнай дзейнасці, што будуць вывучаць. Безумоўна, гэта таксама падвышае імідж прафесійнай адукацыі, стварае матывацыю для навучэнцаў.

У ходзе работы пляцоўкі былі закрануты пытанні патрэбнасці арганізацыі ў кадрах, магчымасці прадпрыемства па прадастаўленню рабочых месц для арганізацыі практычнага навучання, сацыяльны пакет, які прадастаўляецца арганізацыяй маладому спецыялісту, магчымасці прадпрыемства па арганізацыі стажыроўкі педагагічных работнікаў, патрабаванні да якасці падрыхтоўкі і ўзроўню кваліфікацыі работнікаў.

9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec
Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec
Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec
Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec
Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec
Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec

 

 
Rate this item
(0 votes)