Print this page

15 сакавіка штогод адзначаецца дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Published in Latest News
Read 134 times

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - асноўны закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання найважнейшых грамадскіх адносін. Канстытуцыя вызначае дзяржаўны лад, устанаўлівае прынцыпы выбарчай сістэмы, рэгулюе ўтварэнне органаў улады, замацоўвае правы і абавязкі грамадзян. Вышэйшай каштоўнасцю Канстытуцыя аб'яўляе чалавека, яго жыццё.

Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года. Яна ўпершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці замацавала статус рэспублікі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, устанавіла прынцыпы дэмакратычнага ладу, прыярытэт правоў і свабод чалавека, вяршэнства міжнароднага права. Акрамя таго, Канстытуцыяй упершыню ў гісторыі краіны ў сістэме вышэйшых органаў дзяржаўнай улады прадугледжана пасада Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэты дакумент заклаў трывалы прававы фундамент незалежнасці, рэалізаваў імкненне беларускага народа быць паўнапраўным гаспадаром на роднай зямлі. 15 сакавіка штогод адзначаецца дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Rate this item
(0 votes)