Мова - душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова - жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы - няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці.
У рамках Тыдня беларусскай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова" (19.09 - 23.09.2022) ў каледжы прайшлі мерапрыемствы, якія ахапілі ўвесь калектыў навучэнцаў: акцыя "Размаўляй сам мной па-беларуску", флэшмоб "Смак беларускай мовы" , флэшмоб "Не маўчы па-беларуску" , гастранамічны фэст "Беларуская кухня", вечар настольных гульняў "Размаўляй і гуляй".
Сёння гонар і абавязак усіх нас - шанаваць родную мову,! Многія беларусы звяртаюцца да нас, каб мы не цураліся роднага слова, а штодня размаўлялі на роднай беларускай мове.
У рамках Тыдня беларусскай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова" ў каледжы прайшлі мерапрыемствы
Published in
Latest News