Установа адукацыі "Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж" размешчана ў в.Новае Поле Мінскага раёна.
Гісторыя каледжа бярэ свой пачатак з далёкага 1946 года. Пасля Вялікай Айчыннай вайны перад народнай гаспадаркай востра паўстала пытанне падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў для аднаўлення і развіцця сельскай гаспадаркі. Рашэннем Выканаўчага Камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных 9 лютага 1946 года № 114 і рашэннем Заслаўскага райвыканкама і раённага камітэта Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі 19 студзеня 1946 года № 21 «Аб арганізацыі ў былым маёнтку «Новае Поле» Заслаўскага раёна сельскагаспадарчай установы» ў Новым Полі была арганізавана аднагадовая школа калгасных птушкаводаў.
З 1951 года Навапольская сельскагаспадарчая школа рыхтавала кадры пчаляроў і рахункаводаў.
Пастановай Савета Міністраў БССР 14 мая 1952 года нумар 638 на базе Навапольскай аднагадовай сельскагаспадарчай школы быў арганізаваны Навапольскі сельскагаспадарчы тэхнікум.
Загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь 28 мая 2002 г. №180 і 10.10.2002 года №392 Навапольскі сельскагаспадарчы тэхнікум перайменаваны ва ўстанову адукацыі "Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж".
У гэты перыяд прыём навучэнцаў праводзіўся па спецыяльнасцях:
- бухгалтарскі ўлік у сельскагаспадарчай вытворчасці;
- планаванне і ўлік у сельскагаспадарчай вытворчасці;
- планаванне ў сельскагаспадарчай вытворчасці.
З 1956 па 1975 гады ў тэхнікуме працавала завочнае аддзяленне.
З 1973 па 1989 гады тэхнікум рыхтаваў спецыялістаў-тэхнікаў па механізацыі ўліку і вылічальных работ у сельскагаспадарчай вытворчасці.
Перыяд рэфармавання і пераўтварэнні палітычнага і эканамічнага жыцця садзейнічаў з'яўленню новых спецыяльнасцей у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах краіны. З 1990 года ў тэхнікуме адкрылася дзённае аддзяленне «Правазнаўства», з 1997 года - завочнае.
З верасня 2004 года ў каледжы адкрыта завочнае аддзяленне па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль», навучанне ажыццяўляецца за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту і за кошт уласных сродкаў навучэнцаў.
З верасня 2008 года вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў для сельскагаспадарчых арганізацый Мінскай вобласці па спецыяльнасцях "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" і "Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання".
У адпаведнасці з Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2016 года № 90рп «Аб бязвыплатнай перадачы прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў» 15 ліпеня 2016 года каледж перададзены ва ўласнасць Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
15 снежня 2014 года каледжу выдадзены Сертыфікат адпаведнасці СТБ ISO 9001-2009, які сведчыць, што СМЯ прымяняльна да планавання, распрацоўкі і ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці па падрыхтоўцы спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у вочнай (дзённай) і завочнай формах атрымання адукацыі адпавядае патрабаванням СТБ ISO 9001-2009.
У 2016/2017 навучальным годзе на базе ўстановы адукацыі пачала працу стартап-школа «Дапаможам у запуску і развіцці бізнэсу», якое рэалізуецца таварыствам садзейнічання інавацыйнаму бізнесу.
Стартап-школа аб'яднала прагрэсіўных, прадпрымальных, ініцыятыўных выкладчыкаў і навучэнцаў.
З 2018/2019 навучальнага года каледж рэалізуе праграму прафесійнай падрыхтоўкі ў рамках навучальнага прадмета "Працоўнае навучанне" па прафесіі "Аператар электронна-вылічальных машын (персанальных электронна-вылічальных машын") 4-га разраду.
У 2020 годзе ў каледжы распачата падрыхтоўка па спецыяльнасці "Арганізацыя гасцінічных паслуг".
Адукацыйны працэс ажыццяўляецца педагагічным калектывам высокага прафесійнага майстэрства. Дзякуючы высокаму ўзроўню кадравага патэнцыялу выкладчыцкага складу за гады сваёй дзейнасці каледж стаў адной з найбольш прэстыжных устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, кузняй кваліфікаваных і канкурэнтаздольных кадраў для Мінскай вобласці.
Даследчая работа навучэнцаў з'яўляецца неад'емнай часткай іх вучобы і ажыццяўляецца ў формах удзелу ў спецыялізаваных канферэнцыях, конкурсах, алімпіядах.
Навучэнцы актыўна прымаюць удзел у міжнародных студэнцкіх алімпіядах: "IT-Планета" і "BIT-Cup"; у Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства "WorldSkills Belarus", Рэспубліканскім конкурсе маладых бухгалтараў, аналітыкаў і аўдытараў, у міжнародных студэнцкіх навукова-практычных канферэнцыях «Сучасныя тэхналогіі ў навуцы, тэхніцы, адукацыі», «Маладосць. Інтэлект. Ініцыятыва», у інтэрнет-праекце «IT-рашэнні для адукацыі будучыні», конкурсе інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў адукацыі і інш.
Прафесіяналізм і якасць педагагічнай дзейнасці пацвярджаюцца канкрэтнымі вынікамі. Выкладчыкі і навучэнцы з'яўляюцца пераможцамі міжнародных конкурсаў і фестываляў, рэспубліканскіх конкурсаў, абласных конкурсаў, алімпіяд, фестываляў.
Установа адукацыі праводзіць сумесную ідэалагічную работу з РК ГА "БРСМ", раённым прафсаюзным камітэтам работнікаў АПК, аддзелам ідэалогіі Мінскага раённага выканаўчага камітэта, РГА "Белая Русь" РГА "Ветэран", ІСН Мінскага раёна. Наладжаны цесныя сувязі з Гаранскім выканаўчым камітэтам, воінскай часцю №30151 Гіравічы.
Члены БРСМ і прафсаюзнай арганізацыі актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці каледжа, дапамагаюць у добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі паркавай зоны, аказваюць дапамогу ветэранам вайны і працы, з'яўляюцца членамі валанцёрскіх атрадаў "Дабракі" і "Вектар".
Выхаванню грамадзянска-патрыятычных якасцей навучэнскай моладзі садзейнічае работа музея, у якім сабраны матэрыял аб гісторыі каледжа, распрацаваны экскурсійныя маршруты.
Фізкультура і спорт заўсёды былі прыярытэтнымі напрамкамі ў дзейнасці ўстановы адукацыі. Кожны год у каледжы праводзіцца спартакіяда па валейболе, баскетболе, настольным тэнісе. На працягу многіх гадоў працуюць спартовыя секцыі па масавых відах спорту. У спартовае жыццё каледжа актыўна ўцягнуты і педагогі. На працягу многіх гадоў каледж дабіваўся высокіх спартыўных вынікаў, што, несумненна, садзейнічае фарміраванню здаровага ладу жыцця.
Высокі ўзровень адукацыі, які атрымліваецца ў каледжы, пацвярджаецца дадзенымі па залічэнні выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Выпускнікі каледжа, атрымаўшы вышэйшую адукацыю, сёння з'яўляюцца вядомымі вучонымі: прафесара Савіцкая Глафіра Вікенцьеўна і Стэльмахава Тамара Паўлаўна; дацэнт, кандыдат эканамічных навук Сабалеўская Ала Мікалаеўна; Мяцеж Уладзімір Станіслававіч - нам. міністра аналізу і статыстыкі Рэспублікі Беларусь, Раманоўскі Казімір Эдуардавіч - былы саветнік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Ломаць Зянон Кузьміч - у нядаўнім мінулым узначальваў Камітэт дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь. Многія іншыя выпускнікі працуюць кіраўнікамі і галоўнымі спецыялістамі ў сельскагаспадарчых арганізацыях, праваахоўных органах і органах дзяржаўнага кіравання, у банкаўскай сферы.
Канчатковы вынік нашай працы - гэта выпуск спецыяліста, які валодае ўзроўнем прафесійных ведаў, якія адпавядаюць дзяржаўнаму адукацыйнаму стандарту, здольнага да прафесійнага росту і прафесійнай мабільнасці ў зменлівых умовах сучаснай высокатэхналагічнай вытворчасці; высокамаральнай асобы.
14 траўня 2022 года каледж святкаваў 70-гадовы юбілей.
Урачыстыя мерапрыемствы адбыліся 21 траўня. Ветліва навучальная ўстанова сустракала выпускнікоў, ветэранаў і гасцей.
Традыцыйна на сустрэчу з юнацтвам прыязджае адзін з першых выпускнікоў Раманоўскі Эдуард
30 чэрвеня 2022 года адбыўся выпуск спецыялістаў.
Выпускнікі пачнуць працоўную дзейнасць 1 жніўня 2022 года. Яны папоўніць шэрагі спецыялістаў Рэспублікі Беларусь.