Паважаныя бацькі!
Нагадваем, што адказнасць бацькоў за дзяцей абумоўліваецца абавязкам выхоўваць сваіх дзяцей, клапаціцца пра іх фізічнае і псіхічнае здароўе, а таксама маральнае развіццё».
За апошнія час павялічылася колькасць няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей, якіх бацькі пакідалі адных на вуліцы ці дома. Дзеці не заўсёды ўсведамляюць небяспекі, якія іх чакаюць, таму часцей за ўсё няшчасныя выпадкі здараюцца менавіта з імі.
Так, абавязак бацькоў ажыццяўляць абарону правоў і інтарэсаў дзяцей замацаваны ў ст. 73 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і. Бацькі з'яўляюцца законнымі прадстаўнікамі сваіх непаўналетніх дзяцей і выступаюць у абарону іх правоў і законных інтарэсаў у адносінах з любымі асобамі і арганізацыямі, у тым ліку ў судах, без спецыяльнага паўнамоцтва.
Бацькам неабходна памятаць, што за пакіданне дзіцяці ў небяспецы прадугледжана крымінальная адказнасць у адпаведнасці з арт. 159 КК РБ.
Ведайце! Згодна з часткай 2 артыкула 159 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Пакіненне ў небяспецы» – свядомае пакіданне без дапамогі асобы, якая знаходзіцца ў небяспечным для жыцця і здароўя стане і пазбаўленай магчымасці прыняць меры да самазахавання. па маленстве, старасці, хваробе або з прычыны сваёй бездапаможнасці, у выпадках, калі вінаваты меў магчымасць аказаць пацярпеламу дапамогу і быў абавязаны аб ім клапаціцца, - караецца арыштам або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў.