Захаванне традыцый каледжа – з'яўляецца адным са складнікаў выхаваўчага працэсу ўстановы адукацыі «Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж». На працягу многіх гадоў у нашай навучальнай установе зараджаліся пэўныя традыцыі, якія зараз падтрымліваюцца і развіваюцца ўсім калектывам. Навучэнцы, пад кіраўніцтвам педагогаў, выхавацеляў інтэрнатаў, з'яўляюцца арганізатарамі і ўдзельнікамі святочных мерапрыемстваў, конкурсаў, праектаў.
Дзень ведаў па традыцыі пачынаецца ўрачыстай лінейкай, на якой прысутнічаюць ганаровыя госці каледжа, бацькі навучэнцаў.
Квест "Давайце пазнаёмімся)" дапамагае першакурснікам даведацца адміністрацыю, педагагічны калектыў, работнікаў каледжа, з якімі на працягу навучальнага года давядзецца ўзаемадзейнічаць.
Акцыя «Падары педагогу ўсмешку!» праходзіць штогод напярэдадні Дня настаўніка.
З нецярпеннем чакаюць усе навучэнцы Дзень першакурсніка, у рамках якога праходзіць конкурс мастацкай самадзейнасці «Візітоўка першага курса»
Ужо стаў традыцыйным квэст-марафон «Паспець да 31 снежня!».
Спартландыя сярод інтэрнатаў каледжа на працягу многіх гадоў ператвараецца ў свята спорту, здароўя, перамог і новых адкрыццяў.
Дзень студэнта ў інтэрнатах каледжа - гэта яркае і незабыўнае свята.
Конкурс сярод каманд каледжа і в/ч 3214 «А, ну-ка, хлопцы» спрыяе выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму, свядомага і адказнага стаўлення пры падрыхтоўцы да выканання воінскага абавязку, гатоўнасці да абароны Айчыны, павагі да вайскоўцаў і ветэранаў.
/p>
Конкурсы «Містэр інтэрната» і «Міс інтэрната», якія дазваляюць навучэнцам, якія жывуць у інтэрнаце, прадэманстраваць свае лепшыя якасці і ўменні.
Мітынг-рэквіем «Мы памятаем» каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў в. Чаромха, прысвечаны Дню Перамогі штогод збірае навучэнцаў, калектыў работнікаў каледжа, жыхароў бліжэйшых вёсак.
14 траўня – дзень нараджэння ўстановы адукацыі "Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж". Гэта памятная дата для ўсіх тых, хто вучыўся і працаваў у каледжы.
Дзень здароўя - гэта свята спорту, здароўя, знаходлівасці, крэатыўнасці, якое вось ужо больш за 30 гадоў праходзіць у пачатку чэрвеня на стадыёне каледжа і прыносіць масу станоўчых эмоцый усім удзельнікам гэтага свята.
«Выпускны» - адно з самых хвалюючых і ўрачыстых свят для навучэнцаў, педагогаў, бацькоў. Да гэтай падзеі нашыя навучэнцы ідуць з першага дня навучання ў каледжы.