Кіраўнік музея: Скрыпкін Александр Уладзіміравіч
Дата адкрыцця: верасень 1982 года
Плошча экспазіцыі: 186 кв.м.
Колькасць экспанатаў: 1240, з іх асноўнага фонду 1100
Раздзелы экспазіцыі:
- «Сядзібна-паркавы ансамбль «Новае Поле»;
- «Архітэктурны ансамбль «Новае Поле»;
- «Друцка-Любецкія - апошнія гаспадары сядзібы «Новае Поле»;
- «Памежная застава № 6, 3 памежная камендатура | 15 Заслаўскага памежнага атрада ў Новым Полі (1924-1940г.г.)»;
- «Мы імі ганарымся»;
- «Гісторыя стварэння Навапольскага сельскагаспадарчага тэхнікума»;
- «Экскурс у мінулае каледжа»;
- «Тут атрымалі ў жыццё пуцёўку»;
- «Наш каледж сёння»;
- «Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны»;
- «Гісторыя стварэння партызанскага атрада ім. Шчорса»;
- «Партызанская брыгада ім. Шчорса Баранавіцкага злучэння, яе структура, месцы дыслакацыі і баявыя дзеянні»;
- «Дзеці і вайна»;
- «Байцы ўспамінаюць мінулыя дні».
Музей з'яўляецца цэнтрам ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі. Вялікая колькасць дакументаў і фатаграфій, якія леглі ў аснову 14 экспазіцый, развіваюць у навучэнцаў цікавасць і павагу да мінулага і сучаснасці сядзібна-паркавага ансамбля Беларусі "Новае Поле", установы адукацыі, што знаходзіцца на яго тэрыторыі, дапамагаюць захоўваць памяць аб гісторыі і традыцыях роднага. краю. У музеі праходзяць экскурсіі, навучальныя заняткі, урокі мужнасці, сустрэчы з ветэранамі, тэматычныя вечары.