Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" з'яўляецца правапераемнікам камсамола Беларусі.
Членам ГА «БРСМ» можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асоба без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна жывуць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА «БРСМ».
Мэтай ГА «БРСМ» з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях.
Першавая арганізацыя ГА «БРСМ» ва УА «Навапольскі ГАЭК» аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах 80% ад агульнай колькасці навучэнцаў каледжа. Гэты паказчык стабільны на працягу апошніх трох гадоў.
Асноўныя напрамкі дзейнасці ВА ГА «БРСМ» УА «Навапольскі ГАЭК»:
- ажыццяўленне грамадзянска-патрыятычных акцый і мерапрыемстваў;
- інфармацыйна-ідэалагічная работа;
- забеспячэнне занятасці моладзі і падтрымка сацыяльнай актыўнасці моладзі;
- прафілактыка правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі.
Структура ПА ГА «БРСМ» УА «Навапольскі ГАЭК»:
- навучальны сектар;
- сектар культурна-масавай работы;
- сектар інфармацыйнага забеспячэння;
- сектар спартыўна-турыстычны;
- сектар грамадска-карыснай працы.
Дзейнасць ВА ГА «БРСМ» УА «Навапольскі ГАЭК» асвятляецца на старонках раённай газеты «Прысталічча» і ў групе «Прагрэсіўная моладзь» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте».
Асобае месца ў працы ГА «БРСМ» займае прафілактыка правапарушэнняў у моладзевым асяроддзі. Навучэнцы з ліку байцоў маладзёжнага атрада аховы правапарадкуВА ГА «БРСМ» (далей МААП) удзельнічаюць у ахове грамадскага парадку пры правядзенні спартыўных, культурна-масавых і іншых мерапрыемстваў, сумесна з прадстаўнікамі органаў РАУС ажыццяўляюць дзяжурства на маладзёжнай дыскатэцы, выходзяць з рэйдамі па тэрыторыі каледжа, вядуць работу па прапагандзе і распаўсюджванні прававых ведаў сярод вучняў.
Пад эгідай ВА ГА «БРСМ» УА «Навапольскі ДАЭК» развіваецца валанцёрскі рух. У каледжы дзейнічае адзін з найлепшых валанцёрскіх атрадаў Мінскага раёна – «Вектар».
Сакратар ВА ГА «БРСМ» – Арэшка Вераніка Сяргееўна, выкладчык каледжа. | |
Намеснік сакратара ВА ГА «БРСМ» – Пашковіч Маргарыта Анатольеўна, навучэнка навучальнай групы 3120. | |
Камандзіры атрадаў МААП– Шкурат Аляксей Андрэевіч, навучэнец навучальнай групы 2119, (інтэрнат №3) Махросенка Яўгенія Мікалаеўна навучэнка навучальнай групы 3119, (інтэрнат № 4).< /td> | |
Статут грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"
Палажэнне аб пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ»
Палажэнне аб выплаце членскіх узносаў
Палажэнне аб парадку ўліку і выдачы білета члена ГА "БРСМ"
Палажэнне аб валанцёрскім руху
Заява на ўступленне ў ГА "БРСМ"
Заява на ўступленне ў ГА "БРСМ" для асоб, маладзейшых за 16 гадоў