Выпускнікі каледжа працаўладкоўваюцца ў адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю і прысвоенай кваліфікацыяй у арганізацыі розных арганізацыйна-прававых форм дзяржаўнай і прыватнай формы ўласнасці.
Выпускнікі каледжа, якія навучаліся за кошт сродкаў абласнога бюджэту, падлягаюць размеркаванню на працу. Выпускнікі, якія навучаліся за кошт уласных сродкаў, па іх жаданні могуць быць накіраваны на працу.
Пры размеркаванні на працу ў першую чаргу задавальняюцца патрэбнасці ў спецыялістах арганізацый - заказчыкаў кадраў у адпаведнасці з прадстаўленымі ў каледж заяўкамі на падрыхтоўку і заключанымі з арганізацыямі - заказчыкамі кадраў дагаворамі аб узаемадзеянні.
Заказчыкамі кадраў з'яўляюцца: МРУП «Агракамбінат «Ждановічы», ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі», ААТ «1-ая Мінская птушкафабрыка», УП «Мінскаблгаз», ЗАТ "Itransition", ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя», санаторый "Юнацтва", ААТ «Мінскае вытворчае скураное аб'яднанне», ААТ «Мінскі маторны завод», установа «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорта "Раўбічы", рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі", аздараўленчы комплекс «Іслач-Парк», і іншыя прадпрыемствы Мінскай вобласці.