ІНКЛЮЗІЎНАЯ АДУКАЦЫЯ

Прынцып інклюзіі ў адукацыі

Забяспечвае роўны доступ да атрымання адукацыі для ўсіх навучэнцаў з улікам разнастайнасці асаблівых індывідуальных адукацыйных запатрабаванняў і індывідуальных магчымасцяў кожнага навучэнца (адоранага, таленавітага, навучэнца, індывідуальныя запатрабаванні якога абумоўлены яго жыццёвай сітуацыяй, станам здароўя, іншымі абставінамі).

Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (ОПФР)

Навукова- метадычнае забеспячэнне адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (ОПФР)

 

Сітуацыйная дапамога

У мэтах рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2022 г. № 183-З "Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі", пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2017 г. № 451 «Аб зацвярджэнні Нацыянальнага плана дзеянняў па рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў на 2017-2025 гады», Правілаў забеспячэння даступнасці для інвалідаў аб'ектаў сацыяльнай, транспартнай і вытворчай інфраструктуры, транспартных сродкаў і паслуг, ацэнкі ўзроўню іх даступнасці, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2022 г. № 796 "Аб забеспячэнні даступнага асяроддзя для інвалідаў", ва ўстанове адукацыі "Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж" распрацаваны алгарытм аказання сітуацыйнай дапамогі інвалідам.

У выпадку неабходнасці сітуацыйнай дапамогі пры наведванні ўстановы адукацыі з мэтай атрымання якой-небудзь паслугі або інфармацыі, просім папярэдне паведаміць пра час наведвання, характар і аб'ём патрабаванай дапамогі.

Кантактны нумар тэлефона работніка, за якім замацавана аказанне сітуацыйнай дапамогі інвалідам: Бохан Дзмітрый Анатольевіч, намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце, тэлефон 8(017) 505 45 36.


        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper