16 траўня ў Менску адбылася цырымонія закрыцця V Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства ProfSkills Belarus 2023.
Навучэнцы каледжа Бачынскі Аляксандр і Меляшчэня Дзмітрый, эксперты Васіль Леанідавіч Захарыч, Раман Анатольевіч Віннік, Ілля Вітальевіч Усенка прадстаўлялі Мінскую вобласць у блоку «Інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі».
Нашы ўдзельнікі прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, годна прадставілі наш каледж і Мінскую вобласць.
Жадаем моцнага здароўя, удасканалення прафесійных кампетэнцый, кар'ернага росту, поспехаў, перамог і вялікіх здзяйсненняў.