18 мая 2024 года у каледжы праведзены чарговы дзень адчыненых дзвярэй.
Перад патэнцыйнымі абітурыентамі і іх законнымі прадстаўнікамі выступілі адказны сакратар прыёмнай камісіі Т.М. Сцепушчанак, нам. дырэктара па вучэбнай рабоце Т.М. Крумкач, агітбрыгада.
Кіраўнікі інтэрактыўных пляцовак прадставілі інфармацыю аб спецыяльнасцях каледжа, мэтавай падрыхтоўцы, тэрмінах навучання і інш.
Школьнікі наведалі інтэрнат, Музей працоўнай і баявой славы каледжа.