6 чэрвеня ў навучальнай групе 4120 спецыяльнасці "Арганізацыя гасцінічных паслуг" прайшоў кваліфікацыйны экзамен на атрыманне 3 кваліфікацыйнага разраду па прафесіі пакаёўка. Кваліфікацыйную пробную работу навучэнцы выконвалі па месцы праходжання вучэбнай практыкі ў дзяржаўнай установе «Санаторый «Юнацтва» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У працы кваліфікацыйнай камісіі прыняла ўдзел Бязроднава Т.Г., загадчыца карпусамі, кіраўнік практыкі навучэнцаў ад базы праходжання практыкі.
Віншуем усіх навучэнцаў з паспяховай здачай іспыту і атрыманнем кваліфікацыі працоўнага пакаёўка 3 разраду.