Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 1 верасня правёў анлайн-урок для навучэнцаў школ, устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі і студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі. Агульная тэма ўрока: "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню". Трансляцыя адкрытага ўрока вялася ва ўсіх установах адукацыі, у тым ліку і на некалькіх пляцоўках нашага каледжа. У анлайн-уроку прынялі ўдзел усе навучэнцы.