17.09.2022 маштабна і маляўніча: у Мінску на "Мінск-Арэне" прайшоў патрыятычны форум "Гэта НАША гісторыя", прысвечаны Дню народнага адзінства, у якім прынялі ўдзел работнікі і навучэнцы каледжа.
Першым на сцэну ўзняўся Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка адзначыў, што 17 верасня, Дзень народнага адзінства, у нашай гістарычнай памяці стаіць побач з дзяржаўнымі святамі Вялікай Перамогі і Днём Незалежнасці. Гэта падзяка сучаснікаў папярэднім пакаленням, якія абаранілі права самім вызначаць свой лёс.
Затым пачалося самае касцюміраванае гістарычнае шоу з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій і спецэфектаў.