НГАЭК

НГАЭК

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliq Ut enim ad minim veniam, quis nostrud exercitation ullamco nisi.

Добраўпарадкаванне пахаванняў ахвяр Вялікай Айчыннай вайны - святы абавязак выратаваных пакаленняў! Навучэнцы навучальнай групы 1121 г. правялі працоўную акцыю "Абеліск" і прыбралі тэрыторыю помніка загінуўшым у в. Чаромха. Дзякуй дзяўчатам за ўдзел і клопат!

9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec
9-HRCgz3zal-U 9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec

Навучэнцы навучальнай групы, валанцёры атрада "Экскурсавод" Вайцэховіч В., Заброда М., Кірсякова А., Куплявацкая П., Санкоўская Д., Сарокіна Ю. правялі экскурсію для навучэнцаў Навапольскай школы "Баявая слава партызанскай брыгады імя Шчорса" ў Музеі працоўнай славы каледжа. Навучэнцы і педагог школы былі прыемна здзіўлены прафесіяналізмам нашых цудоўных дзяўчат!

9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec
9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec
9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec

25 красавіка ў Мемарыяльным комплексе "Курган славы" прайшло абласное мерапрыемства - мітынг, прысвечаны вясноваму воінскаму прызыву на сапраўдную тэрміновую службу. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы каледжа. Пасля слоў прывітання губернатара Мінскай вобласці, паказальныя выступленні правялі воіны-дэсантнікі 5-ай гвардзейскай брыгады сіл спецыяльнага прызначэння. На тэрыторыі комплексу прысутнічалі блізкія сваякі будучых воінаў, навучэнцы школ Мінскай вобласці, актывісты ГА "БРСМ", члены ДТСААФ, члены ваенна-патрыятычных клубаў і кадэцкіх класаў.

9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec
9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec
9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec 9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec

 

 

Выбар прафесіі-гэта заўсёды складанае, усебакова прадуманае рашэнне. Вельмі важна, каб гэтая падзея стала лёсавызначальнай у будучыні. Вызначыцца моладзі з выбарам дапамагае Дзень адчыненых дзвярэй, які прайшоў у каледжы. Навучэнцы школ разам са сваімі бацькамі наведалі заняткі, пабывалі на экскурсіі па каледжы і тэрыторыі, паўдзельнічалі ў адкрытым дыялогу з адміністрацыяй, выкладчыкамі, а таксама акунуліся ў гісторыю на займальным квэсты.

9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec
9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec
9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec

21 і 22 красавіка ў каледжы прайшло размеркаванне выпускнікоў спецыяльнасцяў "Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання", "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль". 66 навучэнцам бюджэтнай формы навучання было прадастаўлена першае працоўнае месца. У рабоце камісіі па размеркаванні выпускнікоў прынялі ўдзел: галоўны бухгалтар ААТ «Багушэвічы Шалай В.І., намеснік галоўнага бухгалтара Шагойка Г.М., намеснік камандзіра вайсковай часці 01266 Бялоў А.

9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec
9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec
9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec

 

 

Каманда каледжа "Дэлегацыя сакратароў" прыняла ўдзел у інтэлектуальным турніры "Мазгавы штурм", г.Маладзечна (кіраўнік Степущенок Т.М., куратар вучэбнай групы 3121).

9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec
9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec

У рамках тыдня мерапрыемстваў цыклавой камісіі агульнаадукацыйных дысцыплін выкладчыкам фізічнай культуры і здароўя В.У. Чыкавым праведзены спаборніцтвы па настольным тэнісе "Быць здаровым - выдатна!" (сярод навучэнцаў і выкладчыкаў, прысвечаныя 70-годдзю каледжа).

9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec
9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec
9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec

 

 

Падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў у адпаведнасці з патрэбамі рынку працы сёння не магчыма без цеснага ўзаемадзеяння ўстановы адукацыі з арганізацыямі-заказчыкаў кадраў. Сумесныя сустрэчы з заказчыкамі кадраў дапамагаюць навучэнцам зразумець, куды яны прыйшлі, у якім кірунку будуць рухацца ў сваёй прафесійнай дзейнасці, што будуць вывучаць.

13 красавіка адбылася дыялогавая пляцоўка на базе ТАА "Марк Фармэль". Ад арганізацыі ў дыялогавай пляцоўцы прынялі ўдзел: начальнік аддзела падбору, навучання і развіцця персаналу Валянціна Яўгенаўна Брагінец, начальнік аддзела па рабоце з персаналам Таццяна Мікалаеўна Тарлецкая, намеснік галоўнага бухгалтара Алена Аляксандраўна Піражкіна, Каледж прадстаўлялі: намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Тамара Мікалаеўна Крумкач, кіраўнік практыкі Наталля Мячаславаўна Неведамская, загадчык аддзялення Таццяна Яўгенаўна Валатоўская, навучэнцы.

Таццяна Мікалаеўна Тарлецкая пазнаёміла з гісторыяй брэнда Mark Фormelle, правяла экскурсію для навучэнцаў каледжа па цэхах вытворчасці; намеснік галоўнага бухгалтара Алена Аляксандраўна Піражкіна расказала пра асаблівасці вядзення бухгалтарскага ўліку на прадпрыемстве, пазнаёміла з працоўнымі месцамі бухгалтараў. Цеснае супрацоўніцтва з навучэнцамі дапамагае ім зразумець, куды яны прыйшлі, у якім напрамку будуць рухацца ў сваёй прафесійнай дзейнасці, што будуць вывучаць. Безумоўна, гэта таксама падвышае імідж прафесійнай адукацыі, стварае матывацыю для навучэнцаў.

У ходзе работы пляцоўкі былі закрануты пытанні патрэбнасці арганізацыі ў кадрах, магчымасці прадпрыемства па прадастаўленню рабочых месц для арганізацыі практычнага навучання, сацыяльны пакет, які прадастаўляецца арганізацыяй маладому спецыялісту, магчымасці прадпрыемства па арганізацыі стажыроўкі педагагічных работнікаў, патрабаванні да якасці падрыхтоўкі і ўзроўню кваліфікацыі работнікаў.

9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec
Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec
Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec
Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec
Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec
Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec

 

 

11 красавіка ва ўстанове адукацыі "Навапольскі аграрна-эканамічны каледж" была праведзена дыялогавая пляцоўка з выпускнікамі спецыяльнасці "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль" з адказным сакратаром прыёмнай камісіі Кавалёвай Аленай Леанідаўнай і загадчыцай кафедры Лукашэвіч Ірыны Генадзеўны Інстытута парламентарызма. Яны азнаёмілі з правіламі паступлення ў Інстытут, парадкам правядзення ўступнай кампаніі і спецыфікай навучання па скарочанай форме навучання.

9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec
Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec

11 красавіка навучэнцы здавалі кваліфікацыйны экзамен у працэсе якога прадэманстравалі тэарэтычныя веды, практычныя ўменні. Усе навучэнцы справіліся з кваліфікацыйнай пробнай работай і паспяхова прайшлі тэарэтычны этап. Рашэннем кваліфікацыйнай камісіі навучэнцам прысвоены 5 разрад па прафесіі рабочага "Аператар электронна-вылічальных машын" (персанальных электронна-вылічальных машын). Віншуем вучняў з паспяховай здачай экзамену!

9-HRCgz3zal-U Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec
Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec
Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec Aef-Mfqp-Qec

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper