Навучэнцы каледжа прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Расія – Беларусь: гістарычная і культурная спадчына, захаванне традыцый славянскіх народаў»

Published in Latest News
Read 203 times

18 красавіка 2023 года навучэнцы каледжа прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Расія – Беларусь: гістарычная і культурная спадчына, захаванне традыцый славянскіх народаў» у анлайн-рэжыме.

Нашы навучэнцы ўдзельнічалі ў працы 3 секцый.

У секцыі «Старонкі нашай гісторыі» прадстаўлены наступныя даклады:

«Гісторыя Новага Поля» – Шчогалева В.А.;

«Гісторыя і сем цудаў сядзібы «Радзівілімонты» – Карпеня Д.І.;

«Крыж Еўфрасінні Полацкай – гісторыя стварэння і аднаўлення» – Каўко А.У.

У секцыі «Захаванне духоўных каштоўнасцяў як аснова развіцця грамадства» з дакладам «Развіцце архітэктуры XI-XII ст.ст. на беларускіх землях» выступіла Кліменцьева А.Я.;

У секцыі «Яны памяці нашай вартыя» з дакладам «Дзяўчына ў шэрым шынялі (подзвіг Героя Савецкага Саюза Сцямпкоўскай Алены Канстанцінаўны)» выступіла Караба Е.

Даклады ўсіх удзельнікаў былі цікавымі, насычанымі. гістарычнымі фактамі, суправаджаліся прэзентацыямі.

Члены журы задавалі пытанні кожнаму выступоўцу. Падведзены вынікі. Наша навучэнка спецыяльнасці "Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання" Карпеня Дар'я ўзнагароджана дыпломам II ступені.

Віншуем усіх удзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі “Расія – Беларусь: гістарычная і культурная спадчына, захаванне традыцый славянскіх народаў”. Жадаем у далейшым творчых поспехаў, новых ідэй і перамог.

 

 
Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper