У «Дзень моладзі» 20 красавіка навучэнцы і выкладчыкі каледжа наведалі Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2023, дзе пазнаёміліся з інавацыйнай інфраструктурай і інавацыйнымі распрацоўкамі беларускіх вучоных, з прадукцыяй і паслугамі вядомых вытворцаў тэлекамун апаратных сродкаў і праграмнага забеспячэння, аператараў мабільнай і фіксаванай сувязі, распрацоўшчыкаў і пастаўшчыкоў высокатэхналагічных прадуктаў, сістэм бяспекі, інтэлектуальных рашэнняў і сэрвісаў для масавага і карпаратыўнага сегмента, навуковых і адукацыйных устаноў.
Асаблівую цікавасць у выкладчыкаў і навучэнцаў каледжа выклікала група кампаній ГЛАЎБУХ, адна з лідэраў на рынку 1С у Рэспубліцы Беларусь, група кампаній ЭтыкетСэрвіс, навінкі ў вытворчасці камп'ютарнай тэхнікі ААТ «Гарызонт» і інш. Вучні спецыяльнасці «Распрацоўка і суправаджэнне праграмнага забеспячэння інфармацыйных сістэм» даведаліся пра кар'ерныя магчымасці, пазнаёміліся з перспектыўнымі спецыяльнасцямі і прафесіямі ў IT-сферы, праектамі пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі».