На вышэйшым пункце Беларусі - гары Дзяржынскай - адкрылі новы архітэктурны знак «Сцяг Радзімы». Нашы навучэнцы прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Гара Дзяржынская лічыцца самым высокім пунктам Беларусі. Яго пік складае 345 м над узроўнем мора. Раней яна называлася Святой гарой, у 1958 годзе была перайменавана ў Дзяржынскую. У канцы 1990-х гадоў на гары была ўсталяваная гранітная пліта з надпісам на беларускай мове. Сёння месца акультурана і з'яўляецца помнікам.
Гасцямі на абноўленым вышэйшым пункце таксама сталі прадстаўнікі Мінскага, Дзяржынскага, Валожынскага, Стаўбцоўскага раёнаў. Сярод удзельнікаў цырымоніі былі аўтар праекта, дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ Армен Сардараў, майстар, які вырабіў знак, скульптар з Фаніпаля Уладзімір Канонік і калектыў прадпрыемства РУП "Беларуснафта-Мінаблнафтапрадукт", які выступіў спонсарам работ па рэканструкцыі знака.