14 траўня 2023 года. Сёння ў нашай краіне святкуюць Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Гэтае свята ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Беларусі ад 26 сакавіка 1998 года і адзначаецца штогод у другую нядзелю мая. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі нашай краіны як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Эталон герба і Палажэнне аб флагу зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 1995 года па выніках праведзенага 14 мая 1995 года рэспубліканскага рэферэндуму.
5 ліпеня 2004 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь", які вызначае апісанне і парадак іх выкарыстання. 12 красавіка 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №105, якім карэктуецца ўказ ад 26 сакавіка 1998 года. Назва дзяржаўнага свята зменена з "Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь" на "Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь".
![]() |
![]() |
![]() |