Важную ролю ў фарміраванні патрыятычных, грамадзянскіх і маральных якасцей будучага спецыяліста адыгрывае азнаямленне з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі нашага народа

Published in Latest News
Read 304 times

Важную ролю ў фарміраванні патрыятычных, грамадзянскіх і маральных якасцей будучага спецыяліста адыгрывае азнаямленне з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі нашага народа. Крыніцай азнаямлення з гістарычным мінулым нашай Радзімы гуляюць музейныя экспазіцыі каледжа, дзе прадстаўлены матэрыялы па гісторыі вёскі Новае Поле, арганізацыі і дзейнасці каледжа на важных этапах развіцця ўстановы адукацыі, партызанскай барацьбе на тэрыторыі Мінскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, генацыдзе мірнага насельніцтва ў час нямецка- фашысцкай акупацыі 1941-1944 гг.

Важны ўклад у папаўненне экспазіцый інфармацыйнымі матэрыяламі, у развіццё матэрыяльнай базы ўносяць: адміністрацыя, выкладчыкі, работнікі, навучэнцы каледжа.

Актыўна праводзіцца экскурсійная дзейнасць. Толькі за першыя тыдні верасня музейныя экспазіцыі наведалі навучэнцы чатырох навучальных груп. Запрашаем усіх! Прыходзьце, будзе цікава! (Скрыпкін А.В.)

 

 
Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper