03.11.2023 навучэнцы групы 3121 спецыяльнасці «Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання» пазнаёміліся з працай Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці (г. Мінск, вул. Казлова, 26).
У аддзеле аблічбоўвання, рэстаўрацыі і пераплёту ўбачылі, як рэстаўруюць дакументы, даведаліся, што выкарыстоўваюць работнікі для далейшага захавання значнай інфармацыі, як адбываецца архіваванне.
Вядучы архівіст Таццяна Аляксандраўна Анпілогава распавяла і паказу навучэнцам пра найбольш цікавыя і значныя дакументы, якія захоўваюцца ў архіве.
У аддзеле забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў даведаліся пра ўмовы захоўвання дакументаў, калекцый, спраў.
Інфармацыя, атрыманая падчас экскурсіі, папоўніла багаж ведаў будучых спецыялістаў- дакументазнаўцаў.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |