4 снежня адбылася навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў па выніках праходжання тэхналагічнай практыкі па спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій».
У гэтым годзе навучэнцы 4 курса зрабілі гэты важны крок - крок у прафесію. Практыка доўжылася 8 тыдняў, яна дала магчымасць навучэнцам-практыкантам праявіць свае тэарэтычныя веды, прафесійныя ўменні, творчасць.
Падчас канферэнцыі навучэнцы дзяліліся сваім досведам працы. Выступленні былі дапоўнены мультымедыйнай прэзентацыяй, фатаграфіямі, зробленымі падчас праходжання практыкі.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |