6 лютага 2024 года сваё 20-годдзе адзначаюць Маладзёжныя атрады аховы правапарадку Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".
Сёння рух МААП аб'ядноўвае каля 20 тысяч юнакоў і дзяўчат у Рэспубліцы Беларусь. Навучэнцы каледжа, члены МААП прынялі ўдзел у вучэбна-метадычным зборы для ўдзельнікаў Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Больш за 300 чалавек з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь прыбылі на мерапрыемства.
Ускладанне кветак да Вечнага агню (г. Мінск, пл. Перамогі)