У каледжы праведзены Адзіны дзень адчыненых дзвярэй

Published in Latest News
Read 115 times

З навучэнцамі 9-11-х класаў Валожынскага, Мінскага, Маладзечанскага, Пухавіцкага і іншых раёнаў, асобных школ г.Мінска праведзены Адзіны дзень адчыненых дзвярэй.

Задачы Адзінага Дня адчыненых дзвярэй:

  • садзейнічанне самавызначэнню выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў выбары прафесіі;
  • інфармаванне грамадскасці аб каледжы, а таксама кадравых патрэбах арганізацый-заказчыкаў кадраў;
  • адаптацыя ўстановы адукацыі да рынку працы;
  • вывучэнне патрэб наймальнікаў у кваліфікаваных кадрах.

У праграме прадугледжана і праведзена сустрэча навучэнцаў і прадстаўнікоў заказчыкаў кадраў з дырэктарам каледжа М.М. Трусам, адказным сакратаром прыёмнай камісіі Т.М. Сцепушчанак, нам. дырэктара па вучэбнай рабоце Т.М. Крумкач, кіраўніком практыкі Н.М. Невядомскай.

Кіраўнікі інтэрактыўных пляцовак прадставілі інфармацыю аб спецыяльнасцях каледжа, мэтавай падрыхтоўцы, тэрмінах навучання і інш.

Школьнікі наведалі інтэрнат, Музей працоўнай і баявой славы каледжа.

Правялі гутаркі з прадстаўнікамі заказчыкаў кадраў Валожынскага, Маладзечанцкага, Пухавіцкага, Мінскага раёнаў (ААТ "Агра-Дубінскі", ААТ "Селяўцы", ААТ "Вецярэвічы" і інш.)

Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper