У каледжы прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас.
7 красавіка 2011 года на спецыяльным пленарным пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН была прынята рэзалюцыя, якая афіцыйна абвясціла
12 красавіка Міжнародным днём палёту чалавека ў космас.
Дата была прымеркаваная да юбілею - 50-годдзя першага палёту чалавека ў космас.
12 красавіка 1961 года першы палёт у космас здзейсніў грамадзянін Савецкага Саюза, лётчык-касманаўт Ю.А. Гагарын на касмічным караблі "Усход-1". У Расіі і ў многіх дзяржавах, якія ўваходзілі ў склад СССР, гэты дзень называюць Днём касманаўтыкі.
23 сакавіка 2024 года першая ў гісторыі суверэннай Беларусі жанчына-касманаўт Марына Васілеўская адправілася з касмадрома Байканур на Міжнародную касмічную станцыю ў складзе асноўнага экіпажа 21-й экспедыцыі.