Круглы стол: «Крок у будучую прафесію. Вынікі вытворчай тэхналагічнай практыкі»
На працягу двух дзён у каледжы праходзілі пасяджэнні круглага стала па выніках вытворчай тэхналагічнай практыкі навучэнцаў спецыяльнасці "Арганізацыя гасцінічных паслуг". Удзельнікамі круглага стала сталі адміністрацыя каледжа і навучэнцы 2 і 3 курсаў.
Падчас правядзення круглага стала былі абмеркаваны пытанні арганізацыі практыкі. Навучэнцы навучальнай групы 4121 прадставілі вынікі тэхналагічнай практыкі, якія рэалізуюцца ў гасцінічных арганізацыях Мінскай вобласці і г. Мінска. З мэтай забеспячэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў былі разгледжаны пытанні па далейшым супрацоўніцтве з арганізацыямі заказчыкамі кадраў гасцінічнай сферы, арганізацыі практычнага навучання навучэнцаў непасрэдна на працоўных месцах, павышэнні матывацыі працы і замацаванні выпускнікоў каледжа на першым працоўным месцы.
Дзякуем усім удзельнікам і гасцям круглага стала і спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва!