22 красавіка 2024 года ў каледжы адбылася дыялогавая пляцоўка па тэме «Прафесійнае станаўленне выпускніка». У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы выпускных груп спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль», выпускнікі каледжа, выкладчыкі.
Падчас правядзення дыялогавай пляцоўкі значная ўвага нададзена значнасці фарміравання прафесійных кампетэнцый маладога спецыяліста ў першы год працы. Выпускнікі каледжа мелі магчымасць паразмаўляць з дацэнтам кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў АПК і транспарце ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» Сабалеўскай Алай Мікалаеўнай, выпускніцай каледжа 1983 года.
Навучэнцы каледжа абмяркоўвалі пытанні атрымання вышэйшай адукацыі ў дзённай і завочнай формах, тэрмінах навучання, умовах паступлення на прафілізацыі ўлікова-эканамічнага і іншых факультатываў універсітэта; магчымасці працаўладкавання і далейшага прафесійнага станаўлення і кар'ернага росту.
Ала Мікалаеўна адзначыла, што выпускнікі УЭФ атрымліваюць глыбокія тэарэтычныя веды, а таксама практычныя навыкі арганізацыі бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту на прадпрыемствах розных галін і відаў дзейнасці, тэорыю грашова-крэдытных і фінансавых адносін, менеджменту, міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці і міжнародныя стандарты аўдыту.
Выпускнікі каледжа праявілі вялікую цікавасць да працягу атрымання адукацыі па завочнай форме.
Адміністрацыя і выкладчыкі каледжа абмеркавалі пытанні навукова-метадычнага забеспячэння навучальных прадметаў спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль».