Адміністрацыя, выкладчыкі і навучэнцы Навапольскага каледжа 6 чэрвеня 2024 года наведалі XXXIV Міжнародную спецыялізаваную выставу "Белагра-2024".
Індустрыяльны парк «Вялікі камень» стаў пляцоўкай, дзе дэманструюцца дасягненні сельскагаспадарчай галіны нашай краіны, чым слаўная зямля беларуская і чым моцны яе агракомплекс.
Выкладчыкі і навучэнцы каледжа ўбачылі моц сельскагаспадарчай галіны: найноўшую тэхніку, высокапрадуктыўных жывёл, раслінаводчую прадукцыю; прадукты харчавання, прадстаўленыя вядучымі флагманамі нашай краіны і замежнымі краінамі партнёрамі; прадэгуставалі некаторыя прадукты, прынялі ўдзел у гульні-віктарыне.