На базе ААТ "Мінскае вытворчае гарбарнае аб'яднанне" была арганізавана дыялогавая пляцоўка

Published in Latest News
Read 81 times

Падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў у адпаведнасці з патрэбамі рынку працы сёння немагчымая без цеснага ўзаемадзеяння ўстановы адукацыі з арганізацыямі-заказчыкаў кадраў. 9 верасня на базе ААТ "Мінскае вытворчае гарбарнае аб'яднанне" была арганізавана дыялогавая пляцоўка з удзелам Палітыка А.С., генеральнага дырэктара прадпрыемства, Белазёравай А.У., начальніка службы кіравання персаналам, Шляпцова Д.А., вядучага інжынера-праграміста, Крумкач Т.М., намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце каледжа, Неведомскай Н.М., кіраўніка практыкі, Ваньковіч Т.В., выкладчыка, навучэнцаў выпускнога курса спецыяльнасці "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій".

Падчас працы пляцоўкі былі закрануты пытанні патрэбнасці арганізацыі ў спецыялістах, магчымасці прадпрыемства па прадастаўленні працоўных месцаў для арганізацыі вытворчай практыкі, сацыяльны пакет, які прадастаўляецца арганізацыяй маладому спецыялісту, магчымасці прадпрыемства па арганізацыі стажыроўкі педагагічных работнікаў, патрабаванні да якасці падрыхтоўкі і ўзроўню кваліфікацыі спецыялістаў .

Белазёрава А.У. пазнаёміла ўдзельнікаў пляцоўкі з прадпрыемствам, правяла экскурсію па вытворчасці. Палітыка Вольга Сяргееўна, генеральны дырэктар, падрабязна расказала пра ўмовы працы на прадпрыемстве, падзялілася «бонусамі», якія прадугледжаны для маладых спецыялістаў у выпадку працаўладкавання.

Навучэнцы мелі магчымасць задаць прадстаўнікам арганізацыі-заказчыка кадраў пытанні, якія іх цікавяць. Абмеркаваны пытанні аплаты працы, забеспячэнне жыллём, транспартныя зносіны. Многія выпускнікі зацікавіліся прапановамі прадстаўнікоў ААТ "Мінскае вытворчае гарбарнае аб'яднанне".

Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper