Гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна» - адзін з найбольш грандыёзных фартыфікацыйных ансамбляў на тэрыторыі Беларусі. Ён быў створаны да 60-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне па ініцыятыве дабрачыннага фонду "Памяць Афгана" пры падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Комплекс ствараўся метадам народнай будоўлі, у якой бралі ўдзел дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы розных форм уласнасці, энтузіясты.
На працягу некалькіх гадоў валанцёрскі атрад "Сучаснік" (кіраўнік Казлова М.Г.) удзельнічае ў гістарычных рэканструкцыях гісторыка-культурнага комплексу. Ужо ў верасні атрад прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню танкіста.