Вучэбны занятакі па вучэбным прадмеце "Грамадазнаўства" прайшоў з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Published in Latest News
Read 80 times

20 верасня ў вучэбнай групе спецыяльнасці "Распрацоўка і суправаджэнне праграмнага забеспячэння інфармацыйных сістэм" вучэбны занятакі па вучэбным прадмеце "Грамадазнаўства" прайшоў з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Булаўко Анатоля Анатольевіча. Пры разглядзе тэмы “Дзяржава ў палітычнай сістэме. Дэмакратыя. Прававая дзяржава і грамадзянская супольнасць» абмяркоўвалася пытанне аднаго са знакавых дзяржаўных святаў - Дня народнага адзінства, якое сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, падкрэслівае важкі гістарычны падмурак сучаснай дзяржаўнасці. Гэта сімвал гістарычнага афармлення беларускай нацыі, шчырага імкнення беларусаў жыць адной сям'ёй ва ўласным доме. Анатоль Анатольевіч расказаў аб важнасці захавання адзінства народа, засяродзіў увагу на тым, што страта адзінства немінуча прыводзіць да страты тэрытарыяльнай цэласнасці, а значыць - да страты дзяржавы.

Навучальны занятак накіраваны на выхаванне паважлівых адносін моладзі да дзяржавы, яе ідэалогіі, разуменне навучэнцамі падзей, значных для беларускага народа, для стварэння аб'ектыўнага ўяўлення аб ролі дзяржавы ў палітычнай сістэме грамадства.

Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper