20 лістапада на базе ТАА «Чыстая вада» праведзена дыялогавая пляцоўка з удзелам заснавальніка кампаніі Аляксандра Віктаравіча Вішнякова, навучэнцаў выпускнога курса спецыяльнасці "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій", кіраўніка практыкі каледжа Н.М. Невядомскай, выкладчыка спецыяльных дысцыплін В.Л. Захарыча. Кампанія працуе з прадпрымальнікамі і дзяржаўным сектарам больш як у 7 краінах свету. Аляксандр Вішнякоў падкрэсліў, што аснова поспеху кампаніі - гэта калектыў прафесіяналаў, якія рухаюць кампанію наперад. “Усё, чым мы ганарымся – гэта вынік працы згуртаванай каманды высакакласных спецыялістаў. Мы не спыняемся на дасягнутым і таму прыцягваем тых, хто падзяляе нашыя погляды на развіццё. Гэта значыць, што, трапіўшы ў нашу каманду, у любы аддзел ці структурнае падраздзяленне, Вы атрымліваеце магчымасць вырашаць цікавыя задачы, ужываючы назапашаныя веды і раскрываючы свой патэнцыял.” У ходзе работы пляцоўкі былі закрануты пытанні прымянення сучасных лічбавых тэхналогій. патрэбнасці кампаніі ў спецыялістах, магчымасці па прадастаўленні працоўных месцаў для арганізацыі вытворчай практыкі, сацыяльны пакет, які прадстаўляецца маладому спецыялісту, патрабаванні да якасці падрыхтоўкі і ўзроўню кваліфікацыі выпускнікоў. Навучэнцы задавалі хвалюючыя іх пытанні.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |