23 лістапада 2024 года ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна», пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь адбылося штогадовае мерапрыемства Дзень ракетных войскаў і артылерыі, прысвечанае прафесійнаму святу ўсіх ветэранаў і вайскоўцаў ракетных войскаў і артылерыі.
Валанцёры атрада "Сучаснік" аказалі дапамогу ў правядзенні мерапрыемства. Рабяты ўдзельнічалі ў арганізацыі і правядзенні спаборніцкай пляцоўкі ГТО (стральба з пнеўматыкі, зборка- разборка зброі, сцежка выведніка, гістарычная віктарына, кіданне гранаты, школа артылерыстаў) (інфармацыя Казловай М.Г., куратара ВО)