У каледжы прайшоў Адзіны ўрок "Саюзная дзяржава - 25 гадоў разам", прысвечаны 25-гадоваму юбілею падпісання дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй ( выкладчык Сакалоўскі Ю.І.). Былі разгледжаны гістарычныя, культурныя і эканамічныя перадумовы да падпісання дагавора, а таксама разгледжаны дасягненні і вынікі яго рэалізацыі, падкрэслена важнасць і значэнне дагавора для далейшай інтэграцыі абедзвюх краін.