Навучэнцы каледжа наведалі аддзел па грамадзянстве і міграцыі УУС Мінрайвыканкама

Published in Latest News
Read 68 times

9 красавіка 2025 года навучэнцы каледжа наведалі аддзел па грамадзянстве і міграцыі УУС Мінрайвыканкама.

Асноўнай мэтай дадзенай экскурсіі было знаёмства навучэнцаў з задачамі і функцыямі аддзела, які адказвае за рэгістрацыю грамадзян, выдачу пашпартоў і дазволаў на часовае ці пастаяннае пражыванне. Навучэнцы змаглі даведацца аб важнасці работы па забеспячэнні правапарадку і бяспекі ў сферы міграцыі, а таксама аб тым, як праваахоўныя органы ўзаемадзейнічаюць з грамадзянамі.

Падчас экскурсій навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі кірункамі працы Аддзела па грамадзянстве і міграцыі. Спецыялісты падрабязна расказалі аб працэдурах, звязаных з афармленнем дакументаў, а таксама аб правілах, якія датычацца міграцыі.

Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper