5 мая на базе УП «Санаторый Крыніца» была арганізавана дыялогавая пляцоўка з удзелам Шпектарава К.Г., дырэктара санаторыя, Радзіёнавай Т.М., начальніка гаспадарчай службы санаторыя, Неведамайскай Н.М., кіраўніка практыкі каледжа, Трус А.А., метадыста каледжа, паслуг».
У працы пляцоўкі прынялі ўдзел выпускнікі каледжа 2023 года спецыяльнасці «Арганізацыя гасцінічных паслуг», размеркаваныя на працу ў санаторый на пасады адміністратараў.
Падчас працы пляцоўкі былі закрануты пытанні патрэбнасці арганізацыі ў спецыялістах, магчымасці прадпрыемства па прадастаўленні працоўных месцаў для арганізацыі вытворчай практыкі, сацыяльны пакет, які прадстаўляецца арганізацыяй маладому спецыялісту.
Нягледзячы на высокі ўзровень загружанасці, хлопцам удалося наведаць усе катэгорыі нумароў, а таксама атрымаць эксклюзіўную інфармацыю ад дырэктара гатэля.
Падчас наведвання санаторыя навучэнцы не толькі прааналізавалі дзейнасць санаторыя з пазіцыі госця, але і разабраліся ў тонкасцях працы супрацоўнікаў. Такі вопыт дазваляе лягчэй адаптавацца ў прафесійным асяроддзі і павысіць якасць ведаў і ўменняў.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |