Дзень народнага адзінства — дзяржаўнае свята ў Беларусі, якое адзначаецца штогод 17 верасня. Заснаваны 7 чэрвеня 2021 года Указам № 206 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка. Свята прымеркавана да гадавіны польскага паходу Чырвонай арміі, які пачаўся 17 верасня 1939 года, па выніках якога, у прыватнасці, Заходняя Беларусь была далучана да Беларускай ССР.
17 верасня 2025 г. ва ўсіх установах адукацыі Беларусі прайшоў урок, прысвечаны Дню народнага адзінства. Урок накіраваны на фарміраванне ў вучняў паважлівага стаўлення да гістарычнага мінулага Беларусі, разумення вучнямі сэнсу і значэння дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства, важнасці адзінства беларускага народа для захавання моцнай і незалежнай дзяржавы; выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Радзімы.
![]() |