15 лістапада ў Гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ракетных войскаў і артылерыі. Гэта прафесійнае свята ўсіх ветэранаў і вайскоўцаў ракетных войскаў і артылерыі, якое штогод адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь і краінах постсавецкай прасторы.
Навучэнцы валанцёрскага атрада "Сучаснік" аказалі дапамогу ў правядзенні мерапрыемстваў на зонах ГТА: зборка-разборка зброі, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, кіданне гранат, школа артылерыста, сцежка разведчыка, віктарына.
![]() |
![]() |
![]() |



