Адбыўся другі (адборачны) тур абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства "ProfSkills Belarus 2027" у кампетэнцыях "Вэб-дызайн і распрацоўка" і "Праграмныя рашэнні для бізнесу"

Published in Latest News
Read 63 times

24 красавіка на базе ўстановы адукацыі "Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж" адбыўся другі (адборачны) тур абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства "ProfSkills Belarus 2027".Удзельнікі спаборнічалі ў двух кампетэнцыях: "Вэб-дызайн і распрацоўка" і "Праграмныя рашэнні для бізнесу".

У напружанай барацьбе свае навыкі дэманстравалі навучэнцы дзвюх устаноў адукацыі: «Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж» Белкаапсаюза; "Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж".

Аб'ектыўную ацэнку ўзроўню падрыхтоўкі канкурсантаў забяспечылі галоўныя эксперты кампетэнцый. Імі выступілі вядучыя спецыялісты перадавой арганізацыі аграпрамысловага комплексу - МРУП "АК "Ждановічы". Прыцягненне такіх прафесіяналаў ад рэальнага сектара эканомікі падкрэсліла высокі статус спаборніцтваў і яго практычную арыентаванасць.

Па выніках адборачнага тура вызначаны пераможцы, якія прадставяць свае кампетэнцыі ў фінале абласнога конкурсу.

Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper