9 верасня 2026 года з мэтай выканання плана метадычнай работы, вывучэння сучасных інфармацыйных рэсурсаў, навуковай, вучэбнай і метадалагічнай базы, вопыту арганізацыі навукова-даследчай і асветніцкай работы галоўнай бібліятэкай краіны метадысты, старшыні цыклавых камісій, выкладчыкі каледжа наведалі Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь. Загадчык сектара інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання А.С. Карэлая правяла прафесійную прэзентацыю па пошуку навуковай, вучэбнай і метадычнай літаратуры, азнаёміла з доступам да сучасных баз даных, электронных каталогаў і лічбавых архіваў, якія можна выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе каледжа. Наведванне Нацыянальнай бібліятэкі ўмацавала супрацоўніцтва паміж бібліятэчнай сістэмай каледжа і рэспубліканскім інфармацыйным цэнтрам.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |









